Група энтузіястаў запісвае ўнікальныя песні Петрыкаўшчыны


Запісаць унікальныя спевы, пабачыць і сфатаграфаваць народную вопратку, даведацца, якія тут традыцыі – гэта тое, чаму прысвячаюць свой вольны час два дзясяткі маладзёнаў, прагных ведаць больш пра спадчыну.

{movie}Група энтузіястаў запісвае ўнікальныя песні Петрыкаўшчыны. Навіны культуры |right|18091{/movie}

Ні на што не падобныя песні можна пачуць толькі ў адным кутку Беларусі – на Петрыкаўшчыне. Гэты кавалак зямлі ў Гомельскім раёне мае багатую культурніцкую традыцыю, і песні – толькі невялікая іх частка. Тым больш, абрады і песні часта знікаюць разам з іх носьбітамі.

Жыхарка вёскі Славінск:

«Я з 1965 г. – колькі было песняроў, як я малая была! Цяпер – калі 1 адсотку – дык гэта шмат. Папаміралі, а дзецям – нецікава было…».

Па выніках фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі плануецца выдаць зборнік навуковых артыкулаў, пацверджаных аўтэнтычнымі запісамі.

Іншыя тэмы: «Ува ўсе цяжкія» («Breaking Bad») назвалі найлепшым серыялам года. Чэмпіёнамі свету па танга сталі аргентынец і ўругвайка.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў