Ізраіль і «Хамас» заявілі пра доўгатэрміновае замірэнне ў сектары Газа


Цяпер бакі чакаюць абвесткі з Каіру, каб вызначыць час пачатку рэалізацыі замірэння, паведаміў прэсавы сакратар “Хамасу” Самі Абу Зугры.

Паводле інфармацыі палестынскіх крыніцаў, пагадненне прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў з абодвух бакоў, а таксама паслабленне блакады сектару Газа з боку Ізраілю.

У Іерусаліме падтрымалі прапанову егіпецкага пасярэдніка аб поўным і бестэрміновым спыненні агню ў сектары Газа.

Папярэдняе перамір’е было сарвана ў мінулы аўторак. Тады ад удараў Ізраіля па сектары Газа загінулі 102 палестынцы, паведамляе «РИА Новости». Аднак працягваюцца і ракетныя абстрэлы ізраільскіх населеных пунктаў. Паводле прэс-службы Арміі абароны Ізраіля, сёння з раніцы з сектара Газа было выпушчана 90 ракет. Усяго за гэты час экстрымісты парушылі рэжым спынення агню 11 разоў. Усяго ахвярамі канфлікту, які цягнецца ўжо каля двух месяцаў, сталі больш за дзве тысячы грамадзянаў Палесціны і 68 асобаў з ізраільскага боку.

ДР, belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў