Хуткая моўная дапамога


Хуткая дапамога ад перакладчыка! Заснавальнікі бясплатных курсаў «Мова нанова» павялічваюць поле сваёй дзейнасці. Цяпер, апроч вядзення вядомых заняткаў, удзельнікі ініцыятывы будуць працаваць над пашырэннем ужывання роднай мовы ў публічнай прасторы. «Мова нанова» дэкларуе дапамогу айчынным прадпрыемствам і прыватным фірмам, якія жадаюць больш інтэнсіўна карыстацца беларускаю моваю. Пераклады тэкстаў сайтаў, складнікаў прадукцыі, меню, рэкламаў і афішаў. Усё гэта з задавальненнем выканаюць філолагі-валанцёры, згуртаваныя вакол курсаў. Замовіць паслугу вельмі проста.

{movie}Хуткая моўная дапамога|right|18078{/movie}

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА, СТВАРАЛЬНІК КУРСАЎ «МОВА НАНОВА»:
«На сайце нашых курсаў «Movananova.by» на самым бачным месцы ёсць гузік, які называецца «Хуткая моўная дапамога». Мы стварылі зручную форму. Не трэба думаць, як напісаць мэйл. Трэба запоўніць форму: імя, прозвішча, сутнасць звароту. Пасля націснуць гузік «Даслаць», а просьба цягам секунды ўжо ў нас».

Цягам толькі першага дня да адмыслоўцаў «Мова нанова» звярнуліся тры арганізацыі. Стваральнікі ініцыятывы лічаць, што гэта толькі пачатак. Усім жа ахвотным прыйсці на курсы «Мова нанова» нагадвае, што з 8 верасня пасля вакацыйнага перапынку адновяцца бясплатныя заняткі ў вывучэнні роднай мовы.

Ян Бабіцкі, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў