Арктыка растае хутчэй, чымся меркавалася


На гэтым тыдні Амерыканская аэракасмічная агенцыя НАСА запускае праграму вывучэння арктычнага лёду. З борту вайсковага самалёту С-130 і здымкаў са спадарожніку навукоўцы збіраюцца змерыць узровень лёду, які даволі інтэнсіўна растае апошнім часам.

{movie}Арктыка растае хутчэй, чымся меркавалася|right|18067{/movie}

У сярэднім з 2010-га года плошча лядовага покрыва скарацілася на паўночным паўшар‘і на 18 адсоткаў.

ТОМ ВАГНЭР

КІРАЎНІК КРЫЯСФЕРНЫХ ПРАГРАМАЎ NASA

«Страта марскога лёду адбываецца значна хутчэй, чымся прадказвала любая мадэль з мінулага. Рэч у тым, каб глядзець на гэта ў перспектыве, калі вярнуцца ў 1980-ы год, свайго роду стартавы пункт дакладных вымярэнняў, то атрымаецца, што мы страцілі дзве траціны арктычнага марскога лёду».

А гэта ў сваю чаргу вельмі ўплывае на ваду, якая цяпер значна больш адкрытая для сонечных прамянёў, у выніку чаго вельмі інтэнсіўна праграецца, што, у сваю чаргу, прыводзіць да яе больш актыўнага выпарэння.

ТОМ ВАГНЭР

КІРАЎНІК КРЫЯСФЕРНЫХ ПРАГРАМАЎ NASA


«У нас ёсць новая місія – гэтаю восенню, што завецца “Эрайз” (ARISE). з яе дапамогаю мы збіраемся вельмі пільна сачыць за сувяззю паміж марскім лёдам і аблокамі. Аблокі – адзін з самых важных фактараў змены кліматычных мадэляў, і мы н(я) ведаем шмат чаго пра іх».

Інструменты і апаратура на борце самалёта С-130 прызначаныя для вымярэнняў узроўню сонечнай і наземнай радыяцыі, а таксам для назіранняў над эвалюцыяй ільдоў і над структураю аблокаў.

Іншыя тэмы ў праграме «Dэвайс»:

– прабіць Марс: плануецца запусціць да планеты некалькі апаратаў-«дротыкаў», якія маюць прайсці ў марсіянскі грунт на глыбіню каля двух метраў;

экзашкілет-крэсла, што дазваляе стаяць і сядзець адначасова;

– інавацыйны ровар, кіраваць якім дапамагае смартфон;

– бяздротавая будучыня: новы праект Intel.

Belsat.eu

Стужка навінаў