Расейцы развярнулі фуры з харчамі «другой свежасці»


На некаторых упакоўках беларускай мяса-малочнай прадукцыі была пазначаная дата вытворчасці – 27 жніўня. Бранскія памежнікі вырашылі не прапускаць мяса і малако з «авансавымі» датамі выпрацоўкі.

Агулам пад забарону трапілі восем партый беларускай мяса-малочнай прадукцыі. Як паведаміла прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду, прычыны вяртання ў большасці выпадкаў ідэнтычныя. Пры транспартаванні не выконвалі тэмпературны рэжым, транспартныя сродкі знаходзіліся ў незадавальняльным стане, цэласнасць тарнай упакоўкі парушаная. Самай сурёзнаю прэтэнзіяй з’явілася наяўнасць «авансавых» дат выпрацоўкі.

Так, на гатовай малочнай прадукцыі вытворчасці завводаў «Мілкавіта» і «Мазырскі малочны камбінат» на ўпакоўках нанесены даты выпрацоўкі 22 і 27 жніўня 2014 года, хаця груз пачалі правяраць 21 жніўня.

У ветэрынарным пасведчанні, выдадзеным на ялавічыну ахалоджаную вытворчасці ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», дата выпрацоўкі пазначаная як 20 жніўня, а на этыкетках – 19 жніўня.

Марына Носава, БелаПАН

Стужка навінаў