Фітнес-Шмітнес – БЛОГ №6! – Грэцкі крос-фіт — гэта хіт!..


Блог Валярыны

Калі я дахуднею, бліна, да гэтых далбаных 74 кг, я сабе рэальна па выніку татуху наб’ю адпаведную на знак беларускай ды ўласнай сілы волі, чэсслова. І яшчэ – не ведаю што, але зраблю!.. Задралася ўжо трахец і не трахец нават. “Ну, як там Варшава, клёва – Лазенкі, Цэнтр Каперніка, Старувка?..” – “Ну, так, файную трэнажорку знайшла – пампавалася, бегала...” – “Ну, а Родас як, здораўскі – святыні праваслаўныя, два моры, мідыі-кальмары, сіртакі, Стары Горад, антычнасць?” – “Ну, так, файны індывідуальны трэнер вымотваў мяне крутымі крос-фітамі і займаўся яшчэ бонусна – з вяроўкамі і штангамі праз дзень, а часам – штодня…” – “У Будапешт збіраешся?” – “Ну, шукаю там трэнажорку нармалёвую, каб з эліпсоідамі…” – “А ў Менску…” – “Так, у Менску, мяне чакае Паша з новаю праграмай!

Я пра што? Пра тое, што рэальна часам адчуваю стомленасць і безвыніковасць ад таго, што практычна жыву (апошнія месяцы) у спартовай залі – а эфекты не такія відавочныя, як бы мне хацелася. Прынамсі – для вачэй. Так, скура падцягнулася, попа падцягнулася, грудзі падцягнуліся… Адчуваю прэс, цягліцы ног, біцэпсы – але гэта больш відавочна для мяне, чым для выгляду тых, што бачыць мяне штодня. Таму пытаюцца: “Хм, а ты пахуднела хіба за апошнія пару тыдняў?” – і тады хочацца павесіцца. Альбо павесіць кагосьці 🙂 І я праз тое расстройваюся. Не тое, каб надоўга, але пакуль чарговы раз іду да трэнажоркі, абмінаючы прылаўкі з пірожкамі, марозівамі, што так і вабяць, так і вабяць… Натуральна, што прыліў радасці пасля добрай трэні можна параўнаць з колькасцю радасці ў трох кілагарамах бананаў і двух гадзінах пацалункаў. Але…

Летам я падарожнічаю. Вы хіба памятаеце блог з Парыжу? Цяпер я ў Грэцыі, на выспе Родас. У Грэцыі рэальна ёсць усё, прынамсі, для таго, каб трымаць сябе ў форме. Асабліва, калі задацца такім пытаннем. Мой прыяцель, мясцовы беларус, дапамог мне знайсці найлепшую на выспе трэнажорку, якая была адносна недалёка ад месца, дзе я спаніылася і ў якой былі ўсе неабходныя для маіх заняткаў прыстасаванні. Але – разам з трэнажоркаю прыдбала я штосьці намшмат большае за прастору для заняткаў! Галівудскага прыгожага, як з карціначкі, трэнера, які да таго ж дасягнуў сваёй ідэальнай формы, не карыстаючыся хімкай і дадаткамі, а менавіта рэгулярнымі трэнаваннямі, не шкадуючы жывата свайго, сведкам чаго я ёсць увесь гэты час. Ён доўга назіраў за маімі заняткамі, а пасля падышоў і параіў, як лепей звадзіць гантэлі, лежачы. Маўляў, першы сакрэт – у фітнесе ўсё паралельна! То бок, калі робіш, нейкія практыкаванні – тваё цела мусіць падпарадкоўвацца простым лініям. Ад іх змены – змяняюцца эфекты і ўздзеянні – на якія групы цягліцаў, накіраваныя практыкаванні. У маёй сітуацыі – назрузка мусіць прыкладацца на ўсё цела, таму так уважліва трэба разумець і сачыць – на куты, пад якімі трымаеш гантэлі, штангі альбо сваё ўласнае цела!

Пасля ён (ох, ён!) папрасіў памацаць мае біцэпс і трыцэпс у ненапружаным стане – з чаго зрабіў выснову, што я вельмі слушна худнею. І праграма, падрыхтаваная для мяне маім Пашам, надзвычай адпаведная. Аказалася, ён сачыў за маімі заняткамі ўвесь час! Бо – супакоіў ён – унутры ўжо ёсць моцны прыгожы цяглічны каркас. І засталося зусім крыху пачакаць, каб ён стаў відавочным і выйшаў з-пад лішак вады і тлушчу. І тое, дарэчы, агучанае ў папярэдніх нашых выпусках – чаргаванне сілавых і аэробных нагрузак – сама тое. Тады я з радасцю скокнула на бегавую дарожку. Цяпер я мушу хадзіць па 50-60 хвілінаў пасля занятку з нахілам у гару. Я прайшла хвілін 30. І да мяне зноў падыйшоў грэчаскі галівудскі трэнер. Маўляў, другі вялікі сакрэт – у тым, што ты заўжды мусіш хадзіць ці бегаць перпендыкулярна зямлі. І калі кут нахілу змяняецца на большы – ты таксама мусіш адхіляцца. І рабіць кут у 90 градусаў. Іначай – праз паўгода такіх трэняў у найлепшым выпадку – будзеш мець хворую спіну. Таму заўжды яе трымай – каб потым за яе не трымацца!

І ведаеце, ён запрасіў мяне наведаць ягоныя крос-фіты. Што такое крос-фіт, мы з Пашам расказвалі ў выпуску ФШ №11.

u gr_kros-fit

А такім чынам праходзілі крос-фіты ў Грэцыі. Першыя заняткі адбываліся ў залі, але пасля па агульнай прапанову – былі перанесеныя на паветра, да мора, чым, значна, ускладненыя…

Блог Паўла

Ну што, даражэнькія, чарговы блог і чарговыя пытанні. На гэты раз досыць дзіўныя, Наталля Васілевіч просіць пракаментаваць новы метад пахуднення пры дапамозе ручніка.

Я не дохтар, але што вам скажу, усялякія новыя метады – гэта лухта, а любыя метады “за 5 хвілін у дзень напампуй/адпампуй/навучыся” – гэта і ўвогуле для лохаў. Канечне, каму б з нас не хацелася нічога не рабіць, ды мець усё, але зарубіце сабе на носе і закруціце на хвастах – такога не бывае!

Што тычыцца прыгажосці ды здароўя – гэта ўсе штодзённая праца, але праца неабавязкова катаржная. Проста гэта шлях, якім трэба ісці, за тысячы гадоў фізіялогія чалавека амаль не змянілася, таму ўсе новыя методыкі – гэта пераапрацаваныя старыя. Хочаш быць стромкім? Дыета + спорт. Хочаш быць здаровым? Здаровае харчаванне + спорт. Хочаш быць моцным – націрай пратэінам цягліцы 🙂

А пяць хвілін на дзень лепей змарнаваць на прагляд ролікаў з кацянятамі на «YouTube’e», хоць настрой уздыміце!

І, як абяцалася ў мінулым блогу, гэты Відэаблог Паўла – пра спартовае харчаванне:

НАСТУПНЫ БЛОГ ФШ – ЧЫТАЙЦЕ ЎЖО Ў ВЕРАСНІ!

Мы сувязі з вамі ўсё лета і восень і ў нашых сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/fintesshmitnes

http://vk.com/fitnesshmitnes

Дарэчы, калі ў вас ёсць пытанні да Валярыны ці Паўла – задавайце іх на старонцы «Белсату» belsat.eu ці ў сацыяльных сетках. Мы адкажам на іх у наступных выданнях. Кайфуйце і пампуйце разам з «Фітнес-Шмітнес»! Змяняйцеся з «Белсатам»!

ФШ выказвае вялікую ўдзячнасць у падрыхтоўцы блогу №6 Змітру Паграбенку, грэчаскаму богу Марыусу-Леанідасу, Наталлі, Paradise Gym Spa in Rhodos і яго гаспадару Цімаліёну – за тэхнічнае і маральнае спрыянне!

Стужка навінаў