Рыс супраць ледзяной вады: у Індыі прыдумалі альтэрнатыўны флэшмоб


У адрозненне ад выпрабавання з лёдам, задача рысавага флэшмобу – ахвяраваць вядро рысу ўсім тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Паўстала адпаведная старонка ў «Facebook’у», на якую за содні падпісаліся ўжо больш 12 тысячаў чалавек.

«Выпрабаванне ледзяным вядром» – дабрачынны флэшмоб, у якім знакамітасці і звычайныя людзі выліваюць на сябе вядро халоднае вады, а затым кідаюць аналагічны выклік сваім сябрам, калегам і проста знаёмым. Калі тыя прымуць эстафету цягам 24 гадзінаў, то будуць абавязаныя пералічыць грошы на барацьбу з бакавым аміятрафічным склерозам.

{movie}Біл Гейтс абліваецца ледзяной вадой|right|18065{/movie}

Паводле Глабальнага індэксу голаду, узровень галечы Індыі мае «небяспечную адзнаку» – гэта адна з трох краінаў, размешчаных на поўдзень ад Трапічнай Сахары ў гэтай катэгорыі, астатнія – Гаіці і Усходні Тымор.

Стужка навінаў