Zмена вывесіла сто бел-чырвона-белых сцягоў


«Акцыя ні да чаго не прысвечаная, проста хацелі нагадаць, што б-ч-б – гэта добра», – піша ў сваім блогу на рэсурсе «Беларускі партызан» актывіст Павел Вінаградаў.

На сайце апублікаваныя фотаздымкі з нацыянальнымі сцягамі, што лунаюць над шашою, на прыпынках і ў метро ў Менску.

Павел Вінаградаў тлумачыць сэнс акцыі тым, што змены могуць адбыцца, толькі калі прыхільнікі пераменаў пабачаць, што іх багата. «Хтосьці заходзіць у інтэрнэт і разумее, што «па ўсёй краіне пачалося» і што нейкія хлопцы за адну ноч вывесілі 200 тысячаў сцягоў ва ўсіх больш-менш буйных гарадах. І гэтыя ж хлопцы прапаноўваюць усім ахвотным а 19:00 выйсці на цэнтральную плошчу свайго гораду і спытаць, чаму харчы каштуюць даражэй, чымся ва Украіне, дзе ідзе вайна», – гэтак Павел Вінаградаў тлумачыць магчымае развіццё падзеяў, але – «у паралельным сусвеце».

У 2009 годзе актывісты «Еўрапейскай Беларусі» вывесілі на праспекце Незалежнасці 100 нацыянальных сцягоў. Тады суд аштрафаваў за гэта трох асобаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў