Жывуць у Берліне, спяваюць па-сербску, выступаюць у Беларусі


У Менску, Баранавічах, Паставах, а напаследак і ў Горадні прагучаў сербска-нямецкі фолк-панк ад гурта «Бэрлінска Дроха».

«Мы жывем у Берліне, а спяваем па-нямецку і па-сербску. Тэмы розныя – напрыклад, пра высяленне і пра высокія кошты на арэнду жытла. Таксама – пра сербаў і пра сербскую меншасць у Берліне», — гаворыць вкалістка гурта Ута Швэйджыц. Музыкі ў Беларусі правялі 6 дзён. Наступны пункт у іхнай праграме – Польшча.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|18036{/movie}

У Кітаі тым часам прыдумалі, як зрабіць так, каб падчас кінасеансу наведнікі не шапталіся. Абмяркоўваць фільм з іншымі гледачамі ў кінатэатры, пры гэтым захоўваючы цішыню ў зале стала рэальнай магчымасцю.

Наведнікам шэрагу кінатэатраў у Пекіне прапанавалі каментаваць фільм з мабільнага тэлефона. Каментары праходзяць правяранне мадэратараў на нецэнзурную лексіку і высвечваюцца на экране. Ці спраўдзіцца новаўвядзенне – пакуль няясна. Шмат хто мяркуе, што каментары на праектары перашкаджаюць не менш, чым шэпт.

Іншыя тэмы «Агляду падзеяў культуры» глядзіце ў відэаматэрыяле.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў