Лідзія Ярмошына: магчыма, я стану неўязной у Маскву


Адэкватную ацэнку выбараў з боку Расеі старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына называе пагрозаю.

Агенцтва “Интерфакс-Запад” папрасіла Лідзію Ярмошыну пракаментаваць учорашнюю заяву ананімнай крыніцы з Крамля пра тое, што расейскія назіральнікі дадуць адэкватную ацэнку выбарам прэзідэнта ў Беларусі.

“Калі перакладаць з дыпламатычнай мовы на нейкую іншую, нас яўна палохаюць тым, што ацэнка будзе жорсткай, каб мы не разлічвалі на патуранне”, – заявіла агенцтву старшыня Цэнтрвыбаркаму.

Яна не выключае, што расейскія назіральнікі могуць быць загадзя зарыентаваныя на тую ці іншую ацэнку беларускіх выбараў. У любым выпадку, сказала Ярмошына, баяцца няма чаго: “Дадуць яны станоўчую або адмоўную ацэнку, але мы будзем жыць далей”.

“Адзінае, што можа быць, дык я зраблюся неўязной у Калінінград або Маскву”, – пажартавала старшыня Цэнтрвыбаркаму, у дачыненні якой дзеюць візавыя санкцыі з боку Еўразвязу.

belsat.eu

Стужка навінаў