Свае пашпарты і законы: у Шаблях паўстала рэспубліка Рэмара


На хутары Шаблі будуюць асобную рэспубліку – Рэспубліку Мары. У гэтае рэспубліцы – свае законы ды, адпаведна, пашпарты. Такі канцэпт першага мультыкультурнага фестывалю, сутнасць якога – адукацыя ў цікавай форме.

{movie}Свае пашпарты і законы: у Шаблях паўстала рэспублік Рэмара|right|18023{/movie}

Перад удзельнікамі выступяць лектары з грамадскага і бізнес-асяроддзя ды выступяць музыкі. Пачалі працу зоны адпачынку. Але цалкам расслабіцца жыхарам Рэмары не дадуць: у рэспубліцы трэба зарабляць грошы, каб аплочваць ежу, жытло і плаціць падаткі.

Паводле вынікаў 4-хдзённай імпрэзы журы вызначыць найлепшага палітыка, бізнесоўца і лектара Рэмары.

Іншыя тэмы: Аляксандр Саладуха адмовіўся браць удзел у флэшмобе «аблійся вадой альбо пералічы грошы на дабрачыннасць». Юрый Хашчавацкі сустрэўся з магілёўцамі на паказе сваёй стужкі «Лабатамія». У беларускі пракат выйшла стужка «Горад грахоў -2».

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў