Цяжкавікам на памежжы дазволяць запраўляцца палівам без абмежаванняў


З заўтрашняга дня ў Беларусі здымаецца абмежаванне продажу паліва для грузавікоў на запраўках размешчаных на памежнай тэрыторыі. Рашэнне прыняў Савет Міністраў.

З 2011 года дзейнічала абмежаванне на продаж паліва “не больш за 200 літраў” на адзін грузавік. Зараз жа ў канцэрне “Белнафтахім” адзначаюць, што “мера сябе вычарпала, таму было прынята рашэнне вярнуцца да ранейшай сістэмы продажаў”.

{movie}З поўным бакам |right|18022{/movie}

У Беларусі паліва значна таннейшае, чым ў нашых еўрапейскіх суседзяў, таму жадаючых вывезці як мага больш гаручага – шмат. Існуючае абмежаванне ў 200 літраў кіроўцы грузавікоў навучыліся абыходзіць. Аднак ў Польшчы таксама дзейнічае абмежаванне на ўвоз – не больш за 600 літраў, ў Літве і Латвіі падобных абмежаванняў няма.

Таму ў асноўным гружаны транспартны сродак перамяшчаецца ў нашу краіну з Еўразвязу, як правіла, праз Польшчу, а вяртаецца ў ЕЗ праз Літву, заліваючы поўны бак. Нават палякі, накіроўваючыся з Беларусі ў Польшчу, часта едуць праз літоўскую мяжу. Увезенае ў баках гаручае забараняецца зліваць і перадаваць іншым асобам, аднак колькасць легальнага продажу паліва ў Літве ўвесь час скарачаецца, што дае падставы меркаваць, што гаручае набываюць нелегальна.



З увядзеннем абмежаванняў кіроўцам прыходзілася запраўляцца падалей ад мяжы. Агульная колькасць прададзенага паліва не скарачалася. Зараз жа недарэчная нязручнасць для кіроўцаў знятая.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Стужка навінаў