Чарговая жоўта-блакітная дыверсія ў Маскве (абноўлена)


Гэтым разам невядомыя ў колер сцяга Украіны пафарбавалі вышку электралініяў.

Інцыдэнт адбыўся на паўднёвым захадзе Масквы ў раёне вуліцы Рэмізава каля метро «Нагорная», піша выданне «Gazeta.ru».

Як стала вядома, апору лініі электраперадачы пафарбавалі рабочыя „Маскоўскай аб’яднанай электрасеткавай кампаніі”, піша „Інтэрфакс” са спасылкай на прэс-службу прэфектуры Паўднёва-Заходняй акругі Масквы.

Паводле суразмоўцы агенцтва, „вышка павінна была быць размаляваныя ў фірменныя колеры кампаніі – сіні, жоўты і белы. Аднак па нейкіх прычынах брыгада рабочых пашкадавала белай фарбы”.

Рабочыя і брыгадзір дастаўлены ў міліцыю, на іх складзены адміністрацыйны пратакол.

Гэта другі выпадак фарбавай салідарнасці з Украінаю за апошні час.



У ноч з 19 на 20 жніўня невядомыя забраліся на шпіль высоткі, перафарбавалі верхнюю палову ўсталяванай на ім зоркі ў блакітны колер і вывесілі сцяг Украіны. Затрыманыя віну не прызнаюць.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў