Акустычныя канцэрты ў кронах дрэваў


У Чэхіі ўсё большую папулярнасць набывае ўнікальная экалагічная сцежка, якая падымаецца ад зямлі на вяршыню 40 метраў.

Палюбавацца краявідамі Альпаў можна ў горадзе Ліпна над Влатаваю.

Даўжыня сцежкі складае 372 метры, яна паступова падымаецца на вышыню да 24 метраў і канчаецца назіральнаю пляцоўкаю, што на вышыні 40 метраў. Сцежка працуе цягам усяго года.

Акрамя кавярняў, у комплексе з’явіўся яшчэ адзін атракцыён – канцэрты класічных выканаўцаў. Паводле ўладальніка праекту, музыка ў кронах дрэваў гучыць вельмі прыгожа.

{movie}Сцежка «Ліпна» у Чэхіі|right|18021{/movie}

Вечаровыя канцэрты арганізуюцца штоаўторак цягам лета, кошт квітка, які ўключае ўваход у парк, – 7 еўраў.

Дарэчы, такую экалагічную сцежку ў кронах дрэваў плануюць пабудаваць у Бярэзінскім біясферным запаведніку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў