«Океан Ельзи» на перадавой: музыкі паехалі ў зону АТА


Гурт «Океан Ельзи» з салістам Вячаславам Вакарчуком дасць канцэрт у зоне баявых дзеянняў. Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў на сваёй старонцы ў «Facebook’у».



Музыкі выступяць перад байцамі 79-й брыгады. Пасля закрытай сустрэчы гурт рушыць у Львоў, дзе адыграе канцэрт з нагоды Дня незалежнасці.

Нядаўна на Данбасе пабываў Андрэй Макарэвіч, які выступіў перад уцекачамі ў пансіянаце «Перліна Данеччыны» ў Святагорску.

Пасля выступаў у вызваленных гарадах Данбасу дэпутат Дзяржаўнае думы Яўген Фёдараў прапанаваў пазбавіць лідара «Машины времени» ўсіх узнагародаў «за прапаганду антырасейскай палітыкі і супрацу з фашыстамі». У верасні музыка плануе даць дабрачынны канцэрт у Маскве на падтрыманне ўкраінскіх уцекачоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў