Ад мінімалістычных бела-шэрых адценняў да выбуху колераў. Улюбёная прастора аматараў прыгожага з Горадні – галерэя “Крыга” – пацешыла новаю выставаю. Нарадзінец Віцебшчыны і жыхар Горадні Андрэй Стурэйка назваў сукупнасць сваіх працаў “Дарогі, якія мы абіраем самі”.{movie}Агляд падзеяў культуры|right|18004{/movie}
Андрэй Стурэйка, мастак: «Гэта дэкаратыўны жывапіс, фармальная кампазіцыя – беспрадметная. Каб глядач сам падумаў над працамі, над колерамі – чаму такі колер і такія плоскасці».
Пабачыць, куды ж вядуць дарогі спадара Стурэйкі, можна да другога верасня.
Іншыя тэмы: У Пекіне адкрыўся музей трохмерных карцінаў. Гурт «Адзіс Абеба» даў канцэрт у дзень народзінаў саліста. Вулічныя артысты Нью-Ёрку выйшлі на пратэст супраць дыскрымінацыі. Дэйвід Сушэ адмовіўся выконваць ролю Эркюля Пуаро ў стужках, знятых не паводле Агаты Крысці.
Марына Вашкевіч, belsat.eu