10-гадовая дызайнерка з Тулы прыдумала паказ модаў з самазабойствам Украіны


Паказ праходзіў у межах міжнароднай выставы галаўных убораў «Chapeau-2014». Арганізатарам выступіў Дом моды Славы Зайцава.

Расейская прапаганда дабралася да дзяцей. На паказе мод калекцыі «Дзеці супраць вайны» у Маскве разыгралі «самагубства» Украіны. Дызайнерам паказу стала 10-гадовая Аліта Андрышэўская з Тулы, пішуць карыстальнікі «Twitter’у».

Няпоўнагадовыя мадэлі выйшлі ў касцюмах розных краінаў, у кожнай была зброя ў руках, з якой яны цэлілі ў гледачоў.

Апошняй выйшла Украіна, якая навяла рулю на «Расею», на «ЗША», а пасля паднесла пісталет да скроні ды паспрабавала забіць сябе. Перашкодзіў самагубству анёл, які забраў зброю пад песню «Як ты там без мяне».

{movie}10-гадовая дызайнерка прыдумала паказ мод з самазабойствам Украіны|right|18002{/movie}

На відэа чуваць, як у момант самагубства дзяўчыны ў касцюме Украіны у зале раздаецца смех. Паводле ж вядоўцы паказу, «сэнс у тым, што ўсе дзеці дружныя. Ніякіх палітычных намёкаў у калекцыі няма».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў