Украінцы затрымалі серба, які ваяваў на баку баевікоў «з перакананняў»


Міраслаў Рохач, серб паводле паходжання, мае пашпарт Славаччыны. Гэта першы пацверджаны выпадак захопу грамадзяніна ЕЗ, які ваюе на баку тэрарыстаў, – паведаміў у «Facebook’у» дарадца міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка.

Рохача злавілі пад Ілавайскам у Данецкай вобласці. Затрыманы быў мінамётчыкам у баевікоў і, паводле яго, прыехаў не як найміт, а «з перакананняў». Паводле Рохача, на баку тэрарыстаў ваявалі і іншыя сербы.

У канцы ліпеня ўкраінскія вайскоўцы затрымалі сербскага снайпера па мянушцы «Дэкі». Увесну ён удзельнічаў у захопе Крыму.

{movie}У зоне АТА затрымалі снайпера з Сербіі|right|17981{/movie}

Раней прэм’ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучіч заяўляў, што Сербія «не ўдзельнічае ні ў якіх сутыкненнях на тэрыторыі Украіны», і прыгразіў увесці пакаранне для грамадзянаў краіны, якія ваююць за яе межамі без дазволу ўладаў.

На дадзены момант украінская армія кантралюе прыкладна палову Ілавайска. Зачыстка працягваецца. Пацверджана інфармацыя пра знішчэнне шэсці баевікоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў