Расстрэл калоны з мірнымі грамадзянамі з установак «Град» - злачынства супраць чалавецтва


Забойства людзей, што ўцякалі з Луганскай вобласці могуць кваліфікаваць як міжнароднае злачынства.

Расстрэл баевікамі з установак «Град» калоны перасяленцаў у Луганскай вобласці можа быць прызнаны злачынствам супраць чалавецтва. Пра гэта заявіла кіраўнік Польскай гуманітарнай акцыі Яніна Ахойская, паведамляе «Польскае радыё».

Бежанцам патрэбна абарона, для таго і ствараюцца гуманітарныя калідоры, каб грамадзянскае насельніцтва магло ў меру бяспечна пакінуць зону баявых дзеянняў і любы абстрэл гэтых калонаў з’яўляецца парушэннем Жэнеўскіх Канвенцый Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа. «Мы, як міжнародная грамадскасць, павінны цвёрда выступаць супраць такіх дзеянняў: збіванне самалёту, абстрэлаў мірных уцекачоў»- сказала Яніна Ахойская.

РНБА (Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны) паведаміла, што калона з уцекачамі, якая сёння раніцай спрабавала выехаць з Луганскай вобласці, знішчана практычна цалкам. Колькасць ахвяраў идзе на дзясяткі і зараз удакладняецца.

ЮВ, паводле «Рolradio.pl»

Стужка навінаў