Беларусь закупіць 15 тыс. тон галандскіх нафтапрадуктаў і забяспечыць іх транзіт ва Украінў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. «Наша краіна пайшла насустрач, каб у Амстэрдаме закупіць нафтапрадукты, паставіць танкерам іх у Вентспілс (Латвія), потым цыстэрнамі даставіць 15 тысяч тон бензіну ва Украіну», – заявіў Вялічка. Паводле беларускага амбасадара, набыццё і транзіт бензіну адбудзецца цягам бліжэйшых 10 дзён.
Беларусь з’яўляецца значным пастаўшчыком нафтапрадуктаў ва Украіну, забяспечваючы каля 20% попыту на бензін і каля 60% на дызельнага паліва. Але цяпер Беларусь мае цяжкасці з забеспячэннем неабходнай колькасці паставак ва Украіну, – адзначыў беларускі дыпламат.
Валянцін Вялічка адзначыў, што Беларусь не мае ўласнай нафтавай базы і вымушана імпартаваць з Расіі 22 млн тон сыравіны ў год, куды пасля прадаецца гатовая прадукцыя. «Нам вельмі складана, паколькі і «давалец» (той, хто замаўляе ў рамесніка нейкі тавар і дае яму сваю сыравіны) забірае гатовую прадукцыю ў РФ, але ў нас ёсць і кантракты з Украінай» – падкрэсліў Вялічка.
ЮВ, паводле «Dsnews.ua»