Лідар «Дай Дарогу!» адзначыў народзіны... рок-фэстам (фотарэпартаж)


«Дай Дарогу!» – адзін з самых папулярных панк-рок гуртоў з Берасця, не раз трапляў пад забарону ўладаў. Тым не менш, панк-рок – жыве!

Летась у Берасці каманда адзначыла сваё 15-годзе вялікім канцэртам – «15 гадоў у панк-року». На гэты раз гурт арганізаваў суперсэйшэн – адзначаючы Дзень Народзінаў свайго лідара – Юрыя Стыльскага. На адной сцэне 17 жніўня арганізатары фэсту сабралі лепшыя гурты, што ёсць на Берасцейшчыне: «Сцяна», «Сад», «Плюмбум», «Ландаў», «БёздэйБэнд», якія стварылі файную атмасферу і аншлаг у клубе «Сфера».

Творчасць гурта не заўсёды падабалася ўладам. Гэтак увосень 2012 году «Дай Дарогу!» забаранілі выступаць у Беларусі, быў адменны шэраг канцэртаў у Берасці і Горадні, але пазней гурту ўсё ж дазволілі выступаць у Беларусі.

Алесь Ляўчук,

фота МіланыХарытонавай belsat.eu

Стужка навінаў