Перамовы ў Берліне скончыліся «пэўным прагрэсам»


Цягам пяці гадзінаў міністры МЗС Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі абмяркоўвалі крызіс на Данбасе. «Пэўны прагрэс», паводле нямецкага міністра Франка-Вальтэра Штайнмаера, дасягнуты, наперадзе – новыя кансультацыі.

Перамовы могуць быць працягнутыя ў бліжэйшы аўторак. Да гэтага часу кіраўнікі МЗС правядуць кансультацыі ва ўрадзе. «Нашая мэта – унесці свой унёсак у тое, каб ва Украіне спыніліся стрэлы. І каб не было новых ахвяраў», – сказаў Штайнмаер.

{movie}Безвыніковы Берлін |right|17966{/movie}

Паводле яго, перамовы былі сканцэнтраваныя вакол таго, каб спыніць агонь ва Украіне ды палепшыць кантроль на ўкраінска-расейскай мяжы. Перад кансультацыямі Штайнмаер заяўляў, што на нарадзе міністры будуць шукаць шляхі, каб «вярнуць працэс у палітычнае рэчышча». Ён папярэдзіў, што без гэтага існуе рызыка далейшай эскалацыі ўзброенага канфлікту.

Міністр замежных справаў Украіны Паўло Клімкін пасля сустрэчы напісаў у сваім «Тўітэры», што 5-гадзінная размова была складанаю, «але каб зрушыцца з месца, трэба шмат разоў па 5 гадзінаў». Ён падзякаваў партнёрам за падтрыманне.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў