За адрэзаныя ў кароваў рогі пакаралі траіх


Тыдзень таму «Белсат» распавядаў пра інцыдэнт у кароўніку ў вёсцы Траскоўшчына Менскай вобласці. Адразу 70 дарослым каровам абрэзалі рогі, хоць такой патрэбы не было. Паводле Дзяржкантролю, да дысцыплінарнай адказнасці за гэта прыцягнулі трох асобаў.

{movie}”Хворыя захады” – архіўны матэрыял “Аб’ектыву”|right|17948{/movie}

Абразаць рогі трэба дзеля таго, каб малочныя каровы не траўмавалі адна адну на пашы, – практыка не новая і распаўсюджаная ўва ўсім свеце. Праўда, звычайна гэта робіцца не ў спёку, калі ёсць небяспека запалення, і не ў такім узросце жывёлы. Праз спёку шмат жывёлінаў захварэла, а раны ад рагоў загнаіліся.

Абразаць рогі жывёле маюць і ў іншых абласцях краіны. Зрабіць скаціну бязрогаю пастанавілі па ўсім Менскім раёне. Прычым, каму карціць памучыць кароў, не ведаюць нават працаўнікі фермы ды ківаюць на вышэйшыя інстанцыі. Маўляў, быў загад, а мы паспяшаліся выканаць.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў