Блакада Луганску: чэргі за хлебам і вадой


Горад 14-ты дзень жыве без святла, вады і тэлефоннай сувязі.

У горадзе не працуюць банкі, не выплачваюцца пенсіі, заробкі. На вуліцах стаяць агромністы чэргі за хлебам і вадой. Назіраюцца праблемы з палівам і медыкаментамі.

Паводле інфармацыі Луганскай гарадской рады ў ноч на 16 жніўня было знішчана некалькі будынкаў, па горадзе вядзецца інтэнсіўны абстрэл.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў