«Футбольнае поле, як у калгасе!»


Спартыўнага каментатара Уладзімера Майсюка звольнілі за крытыку кіраўніцтва баранавіцкага стадыёну «Лакаматыў»

Каментатар Уладзімер Майсюк быў звольнены пасля публікацыі ў выданні «Іntex-press.by» яго крытычнага меркавання адносна працы стадыёну і стану футбольнага поля.

«Футбольнае поле, як у калгасе!» А праца стадыёна, сёння накіравана на збіранне грошай за арэнду памяшканняў, а не на развіццё спорту, – распавядае каментатар у артыкуле баранавіцкага выдання.

«Пасля публікацыі артыкула мяне выклікала кіраўніцтва клубу і папрасіла часова прыпыніць каментатарскую працу. …Я выказаў сваё меркаванне, але яно, як аказалася, закранула кіраўніцтва стадыёна за жывое. Хоць я і сёння ўпэўнены, што жыццё на стадыёне павінна кіпець, а гэтага няма. …Гэта быў камень у агарод менавіта кіраўніцтва клубу, а не гарадскіх уладаў, якія ў гэтым годзе, у адрозненне ад апошніх гадоў, стабільна фінансуюць наш футбольны клуб.

«Ён перастаў працаваць, не выйшаў на працу, і нам прыйшлося экстранна шукаць дыктара», – тлумачыць дырэктар стадыёну «Лакаматыў» Леанід Пячко

У ФК «Баранавічы», дзе Уладзімір Майсюк выконвае функцыю прэс-сакратара, тлумачыць прычыны звальнення не сталі. Дырэктар клубу Андрэй Хлебаслоў толькі некалькі разоў паўтарыў, што крытыка ў артыкуле была неканструктыўнай. «З-за вашага артыкула чалавека прыйшлося звольніць», – заўважыў дырэктар ФК «Баранавічы».

Гэта ўжо другі выпадак у кареры Уладзімера Майсюка, калі з-за свае выказванні ў СМІ яго звальняюць з працы. «Вядома, я засмучаны, але, з іншага боку, хоць поле сталі паліваць! – усміхаецца Уладзімер. – А ад любові да футбола ім мяне ўсё роўна не вызваліць».

ЮВ, паводле intex-press.by

Стужка навінаў