Мегабайт робатаў


Навукоўцы з Гарварду прэзентавалі найбуйнейшую сістэму самаарганізаваных мініробатаў!

Іх колькасць упершыню сягнула 1024-х штук. (Такая колькасць невыпадковая: 1024 кілабайты роўны 1 мегабайту). Кожны «Kilobot»у дыяметры мае тры сантыметры, мае ножкі для фіксацыі ды два вібрарухавічкі. Сувязь паміж прыладамі ажыццяўляецца пры дапамозе інфрачырвоных сігналаў, якія ўспрымаюцца найбліжэйшымі механізмамі.

Робаты могуць ствараць любую складаную фігуру, якую задае аператар. Пры гэтым асноваю сістэмы служаць першыя 4 асобіны, якія паказваюць пункт пастраення для іншых. Навукоўцы мяркуюць, што ў будучыні такія арганізацыі электронікі могуць знайсці практычнае прымяненне ў развязанні розных заданняў. Гэта даследаванні навакольнага асяроддзя, выдаленне шкодных рэчываў або вымярэнне ўзроўню забруджання тэрыторыяў пасля прыродных і тэхнагенных катастрофаў.

Іншыя тэмы ў праграме «Dэвайс»: вежа для «Prelude», газіфікацыя вугалю, самая хуткая камера.

{movie} Dэвайс (15.08.14) |right|17936{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў