У француза забралі залаты медаль за лёгкі стрыптыз на бегавой дарожцы (відэа)


Французскі лёгкаатлет Магедын Мэхісі Бэнабад вымушаны развітацца з тытулам чэмпіёна Еўропы па бегу на 3 тысячы метраў з перашкодамі праз свае паводзіны на бегавой дарожцы. Моцна апярэдзіўшы сваіх супернікаў, ён на бягу зняў з сябе майку, узяў яе ў зубы і бег, махаючы рукамі гледачам.

{movie}У француза забралі залаты медаль за лёгкі стрыптыз на бегавой дарожцы|right|17933{/movie}

Потым атлет майку ізноў апрануў, аднак суддзі пастанавілі, што чэмпіён не можа так сябе паводзіць.

Адразу пасля спаборніцтваў француз атрымаў папярэджанне ад суддзяў, але гэтае рашэнне абскардзіла іспанская федэрацыя. Магедына Мэхісі Бэнабада дыскваліфікавалі, а «золата» атрымаў іншы французскі спартовец. Іспанскі бягун, які заняў 4-е месца, у выніку заняў трэццю прыступку на п’едэстале і атрымаў бронзавы медаль.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў