Кніга прыхільніка акупацыі Украіны – ужо ў берасцейскай кнігарні


«Украина. Хаос и революцияоружие доллара» – так называецца твор кіраўніка расейскай партыі «Великое отечество» Мікалая Старыкава.

Мікалай Старыкаў падтрымлівае расейскіх сепаратыстаў, якія ва Украіне прызнаны тэрарыстамі, і ставіць сваёю мэтай аб’яднанне так званага «русского мира».

Крама, у якой прадаецца гэтае выданне ў Берасці, месціцца на бульвары Шаўчэнкі, насупраць помніка славутаму ўкраінскаму паэту, куды пасля першых смяротных ахвяраў ва Украіне берасцейцы неслі знічы і кветкі. Сёння побач вісіць рэклама кнігі расейскага прапагандыста. Прадавачка распавяла «Белсату», што рэкламны плакат павесілі паводле просьбы выдавецтва «Питер», у якім пабачыла свет кніга Старыкава, і нічога кепскага ў гэтым яна не бачыць.

Некалькі дзён таму ў сталічнай царкоўнай краме з’явілася кніга Міхаіла Палікарпава пра аднаго з лідараў прарасейскіх баевікоў: «Игорь Стрелковужас бандеровской хунты. Оборона Донбасса». Побач з ёю ляжаў і твор Мікалая Старыкава, які цяпер даехаў да Берасця.

{movie}Гіркін у праваслаўнай кнігарні|right|17931{/movie}

Алесь Ляўчук, belsat.eu, фота Міланы Харытонавай

Стужка навінаў