Вівальдзі ў выкананні жаночага квартэту пакарыў інтэрнэт


Нямецкі гурт «Salut Salon» дзякуючы сваім незвычайным выступам стаў папулярны ва ўсім свеце.

Гурт выконвае кампазіцыі ў нязвыклай для класічнай музыкі манеры: дзяўчыны не толькі граюць на інструментах, але і эксцэнтрычна перагортваюць іх, скачуць па сцэне і кладуцца на спіну.

{movie}Выступ Salut Salon|right|17917{/movie}

Відэа музычнага спаборніцтва на «Youtube» паглядзела ўжо каля 12 мільёнаў чалавек.

«Salut Salon» заснаваны ў 2000 годзе. У планах квартэту гастролі ў Нямеччыне, Індыі і ЗША.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў