Паўночная Карэя прывітала Папу ракетамі


Францішак ажыццяўляе пяцідзённы візіт у Паўднёвую Карэю. Гэта першая паездка Папы Рымскага за апошнія 25 гадоў і першы візіт цяперашняга пантыфіка ў Азію з часу яго ўступлення ў сан.

Ракеты былі выпушчаныя з ваенна-марской базы ў горадзе Вонсан на ўсходзе КНДР, паведамляе «Reuters» са спасылкай на прадстаўніка ваеннага ведамства Паўднёвай Карэі. Пхеньян рэгулярна праводзіць выпрабаванні балістычных ракет малой далёкасці з другой паловы чэрвеня ў адказ на сумесныя вучэнні Паўднёвай Карэі і ЗША, якія павінны пачацца 18 жніўня.

{movie}Паўночная Карэя прывітала Папу ракетамі |right|17916{/movie}

Ракеты праляцелі прыкладна 220 кіламетраў і ўпалі ў мора.

Францішак плануе выступіць з заклікам да міру на Карэйскім паўвостраве, прыме ўдзел у Азіяцкім каталіцкім юнацкім фестывалі і цырымоніі ўзвядзення ў ранг святых 124 карэйскіх пакутнікаў.

Таксама Папа прывітаў беларусаў, паведамляе «Радыё Ватыкана».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў