«Я стаміўся, я сыходжу» – Мядзведзеву ўзламалі «Твіттэр»


Невядомыя паведамілі пра адстаўку прэм’ер-міністра.

Пазней яго прэс-служба пацвердзіла, што яго акаўнт быў узламаны. Частка твітаў была выдаленая.

У сваіх паведамленнях хакеры абыгралі апошнія навіны, звязаныя з прэм’ер-міністрам і яго падначаленымі. 31 ліпеня кіраўнік урада падпісаў пастанову аб доступе да грамадскіх кропках Wi-Fi па пашпарце, а 12 жніўня пакінуў аўтограф на карце Крыма, піша «tjournal». Акрамя твітаў, незнаёмыя падпісаліся на акаўнт Аляксея Навальнага, журналіста Рамана Дабрахотава, «радио Anonymous» і блогера «Шалтай-болтай», які ўзяў на сябе адказнасць за ўзлом. Паведамленне пра гэта з’явілася ў твітэры.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў