Актывіст Алесь Макаеў на волі (фота)


Прадпрымальніка выпусцілі з Акрэсціна пасля 15-ці сутак за малебен каля Чырвонага касцёла. Сваякі і сябры Алеся сустракалі яго з украінскім сцягам.

Таму вызваленне зацягнулася на паўгадзіны. Міліцыянты запатрабавалі схаваць украінскі сцяг. Пазней да будынку турмы падагналі машыны з міліцыяй і АМАПам.



Міліцыянты схапілі Макаева 28 ліпеня ў цэнтры Менску пасля таго, як той памаліўся за вызваленне беларускіх палітвязняў з бел-чырвона-белым сцягам. Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцця Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

{movie}Арышт за нацыянальны сцяг|right|17881{/movie}

ДР, belsat.eu

Фота belsat.eu

Стужка навінаў