Незвычайную астранамічную з’яву – суперпоўню – маглі бачыць жыхары Зямлі пасля заходу Сонца 10 жніўня.
У гэты час поўня супала з момантам знаходжання Месяца максімальна блізка да нашай планеты. Дзякуючы гэтаму на небе можна было пабачыць больш буйны месяцавы дыск, чым звычайна. Гэтак спадарожнік Зямлі выглядаў на 14 % большым і на 30 % ярчэйшым.
Падобную з’яву сёлета можна будзе пабачыць яшчэ раз – 9 верасня.
АЛ, фота Міланы Харытонавай, belsat.eu