Падчас артабстрэлу з данецкай калоніі ўцяклі больш за 100 вязняў


Позна ўвечары 10 жніўня снарад трапіў у памяшканне, дзе трымаюць вязняў калоніі строгага рэжыму № 124 у Кіраўскім раёне Данецку.

«У калоніі ўспыхнуў бунт і 106 чалавек пакінулі месца стрымання. Паводле стану на раніцу (11 жніўня – belsat.eu), частка з іх вярнулася ў папраўчую ўстанову», — паведамляе мэрыя Данецку. Колькі вязняў вярнулася, гарадскія ўлады абяцаюць паведаміць напрыканцы сённяшняга дня.

У выніку абстрэлу адзін чалавек загінуў, тры – параненыя і 15 атрымалі лёгкія пашкоджанні.

АК, belsat.eu, паводле pravda.com.ua, unian.ua

Стужка навінаў