У Менску выбіралі Велалэдзі (фотарэпартаж)


У сувязі з ростам роварнага руху ў Беларусі вырашылі выбраць самых стылёвых раварыстак.

У адборачным туры конкурсу раварыстак «Велалэдзі-2014» узялі ўдзел каля 100 дзяўчат з розных куткоў краіны. З іх у фінал прайшлі 20. Сярод асноўных крытэраў адбору – прэзентаваны вобраз вобраз прэтэндэнткі, наколькі гарманічна дзяўчына яму адпавядае і як часта выкарыстоўвае ў жыцці. Бралася пад увагу таксама, ці з’яўляецца дзяўчына часткай роварнай супольнасці свайго гораду.

Па выніках конкурсу самаю стыльнаю раварысткаю – уладальніцаю тытулу «Велалэдзі-2014» стала менскі фатограф Кацярына Дзмітрыева.

Пераможцай у намінацыі «Самы арыгінальны вобраз» стала нарадзінка Рыгі Лана Курлянд. Узнагароду за «Самы стылёвы ровар» атрымала раварыстка з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Анна Мустафаева.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў