Як гучыць дыджэрыду? Мелодыі аўстралійскіх абарыгенаў можна пачуць на беразе Сажа


Гомельскія дзяўчаты і хлопцы з ініцыятывы музыкі Капы збіраюцца тут паграць на дыджэрыду. Хоць ад акампанементу звыклай гітары ніхто не адмаўляецца, аднак менавіта дыджэрыду – у цэнтры ўвагі.



КАПА, МУЗЫКА:

«Музыка дыджэрыду мае рытуальныя карані ў аўстралійскіх абарыгенаў. Яе выкарыстоўваюць у рытуалах. Гэта іхны нацыянальны інструмент, у кожнага племені для яго свая назва».

{movie}Як гучыць дыджэрыду? Мелодыі аўстралійскіх абарыгенаў можна пачуць на беразе Сажа |right|17839{/movie}

Дух экзатычнага інструмента Капу захапіў колькі гадоў таму на музычным фестывалі ў Маскве. Год ён практыкаваўся на інструменце самастойна. Цяпер вучыць іншых. У планах – асваенне гусляў і выкананне старажытных беларускіх песень.

Іншыя навіны: у Горадні пачаўся пленэр разьбяроў па камяні. У Рагачове графітысты намалююць партрэт Караткевіча. Стывэн Кінг анансаваў на Facebook новую кнігу.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў