Жанчына ў гарсэце, вэлюме і з ружай у роце спусцілася з даху 10-павярховіка, каб павіншаваць мужа


Даволі экстрэмальным спосабам вырашыла павіншаваць мужа з гадавінай вяселля жыхарка Гомлю. Прыстроіўшыся ў чырвоны гарсэт і прычапіўшы вэлюм, былая нявеста спусцілася з даху 10-павярховага дому ў мікрараёне «Хутар» у Навабеліцы. Яшчэ адзін нечаканы атрыбут такога віншаванні – ружа ў вуснах маладой жанчыны, паведамляе odsgomel.org.

Маладая кабета спусцілася на балкон сваёй кватэры, дзе ў гэты час быў ейны муж, для якога ўчынак жонкі стаў вялікай нечаканасцю.

Вядома, маладая жонка зрабіла гэты трук не адна, а заручылася падтрымкай прафесійнага альпініста. Да таго ж, як высветлілася, выканаўца віншавальнага нумару вельмі баіцца вышыні. І хоць яна спусцілася з даху 10-павярховага будынку на гаўбец 9-га паверха, ад гэтага ёй не было лягчэй.

МЯ, belsat.eu, паводле odsgomel.org

Стужка навінаў