Не стала дзеяча беларускай эміграцыі ў Празе Юркі Станкевіча


Сумная навіна з Прагі. На 86-м годзе жыцця там памёр Юрка Станкевіч, які жыў за мяжою, але для Беларусі.

Спадар Станкевіч заснаваў аб’яднанне беларусаў у Празе «Пагоня» і выдаваў часопісы «Belarusian Review» і «Крывiя», прысвечаныя нашай культуры і літаратуры. Таксама Юрка Станкевіч заснаваў у Празе школу для беларускіх дзетак.

{movie}Не стала дзеяча беларускай эміграцыі ў Празе Юркі Станкевіча|right|17824{/movie}

Іншыя навіны: у гарадзенскай галерэі «Крыга» адчынілася выстава жывапісу Наталлі Клімовіч. У швейцарскім Лёкарна распачаўся 67 кінафестываль. Разьбяры па дрэве сабраліся на пленэры пад Горадняю. Расейская міліцыя шукае скрадзеныя карціны Ісаака Левітана.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў