Патрыятычныя шпалеры на мабільнікі і таблеты ад Міланы Харытонавай


Берасцейская фотажурналістка прасоўвае #БЧБ у інтэрнэце.

Патрыятычныя шпалеры можна выкарыстоўваць як на мабільных прыладах, так і на хатнім кампутары. «Нават магніты на лядоўню можна рабіць, – кажа Мілана – учора зрабіла для сваёй сяброўкі. Хачу каб нашай нацыянальнай сімволікі стала больш. І хто ведае, можа прыхільнікі дзяржаўнай сімволікі зразумеюць, што гэта прыгожа».

Шпалеры можна знайсці ў «Facebook» фатографа, альбо спампаваць патрыятычную калекцыю з «Google Drive».

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў