Беларусь – новы вайсковы палігон для пуцінскага рэжыму


Масква будзе павялічваць колькасць вайсковых базаў у нашай краіне, у адказ на нарошчванне сілаў НАТА ў Польшчы і краінах Балтыі.

Сёлета камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі РФ Віктар Бондарэў заявіў, што ў 2015 г. на тэрыторыі Беларусі могуць размясціць 24 самалёты Су-27СМ3. 23 кветня 2014 г. падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі гэту інфармацыю пацвердзіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

{movie}Лукашэнка толькі слухае і ківае галавой|right|17807{/movie}

Беларускі вайсковы эксперт Аляксандр Алесін лічыць, што такі крок накіраваны не на ўмацаванне супрацьпаветранай абароны Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, а дзеля дэманстрацыі вайсковага патэнцыялу краінам НАТА, у першую чаргу краінам Балтыі і Польшчы, адзначыў эксперт ў размове з расейскай службай «Deutsche Welle»..

На дадзены момант у Беларусі знаходзяцца два расейскія вайсковыя аб’екты. І што цікава, у міжурадавых пагадненнях г. зв. аб’екты не функцыянуюць як вайсковыя базы. Першы такі аб’ект – 43-ці вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расеі ў Вялейцы, дзейнічае з 1964 г. Другі аб’ект – радыёлакацыйная станцыя «Волга» пад Баранавічамі. Функцыянуе з 2003-га.

«На дадзеных аб’ектах нясуць службу расейскія вайскоўцы, яны выконваюць загады Мінабароны РФ, там дзейнічаюць вайсковыя статуты расейскіх узброеных сілаў. Ва ўсім свеце такія аб’екты лічацца базамі, а ў нас – аб’ектамі», мабыць, каб не прыцягваць да іх увагі» – адзначыў Аляксандр Алесін.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў