Сур’ёзная музыка і плюшавы мішка: новае відэа ад беларускага гурта «Vegetables»


Новы кліп ад беларускага трыа «Vegetables». Музыкі, якія самыя выступілі рэжысёрамі, хацелі, каб ён выйшаў сур’ёзным і выклікаў пытанні.

{movie}V e g e t a b l e s – Робаты|right|17788{/movie}

Уласна, як і музыка гэтай маладой каманды, гучанне якой параўноўваюць з зорным «Blue Foundation». Песня, на якую знялі кліп, увойдзе ў трэцюю кружэлку «Vegetables» – «Now and then», над якой калектыў працаваў два гады.

{movie}Сур’ёзная музыка і плюшавы мішка: новае відэа ад беларускага гурта «Vegetables»|right|17789{/movie}

Іншыя навіны культуры: у Смалявічах працуе выстава па выніку пленэру тэкстыльнай скульптуры. Удзельнікі заняткаў з цыклу «Гісторыя на вакацыях» абмяркоўваюць стужкі “Белсату” і “БТ”. Працы найлепшых амерыканскіх мастакоў вывесілі на білбордах у ЗША і Калумбіі. Французскі фатограф выклікаў скандал у Італіі, апрануўшы старажытныя скульптуры ў стрынгі ды боа.

Марына Вашкевiч, belsat.eu

Стужка навінаў