Былы камандзір NATO: Пуцін рыхтуецца да ваеннага ўмяшання ўва Украіну


Расея павялічвае свой кантынгент на мяжы з Украінаю. Паводле генерала Ўэслі Кларка, гэта сведчыць пра рыхтаванне да ваеннай інтэрвенцыі.

Такім чынам, у рэгіёне засяроджаныя 17 батальёнаў агульнай колькасцю да 21 тысячы вайскоўцаў, сярод падраздзяленняў – пяхота, бронетэхніка, артылерыя і сілы СПА, піша «New York Times» са спасылкаю на заходніх дыпламатаў.

Паводле амерыканскага часопісу, такія дзеянні пагражаюць раптоўнаму канфлікту на мяжы і могуць быць адказам на наступ Кіева супраць сепаратыстаў. Газета сцвярджае, што Пуцін можа ўвесці свае войскі ва Украіну пад выглядам «міратворчай аперацыі».

Генерал Ўэслі Кларк, былы камандуючы сіламі NATO у Еўропе, лічыць, што дзеянні Пуціна паказваюць яго гатовасць да ваеннай інтэрвенцыі. Тым не менш, расейскі прэзідэнт яшчэ не прыняў канчатковага рашэння, магчыма, таму, што ён прызнае, што ўмяшанне можа прывесці да непрадказальных вынікаў, – дадаў генерал.

4 жніўня Расея пачала чатырохдзённыя маштабныя вучэнні на мяжы з Украіна. «Усяго ў вучэннях задзеяць больш за 100 лятальных апаратаў розных родаў авіяцыі, такіх, як знішчальнікі Су-27 МіГ-31, шматфункцыянальныя комплексы Су-34, верталёты Мі-8, Мі-24 і Мі 28Н», – заявіў афіцыйны прадстаўнік ВПС палкоўнік Ігар Клімаў.

Лідары Захаду і ЗША ўжо выказалі занепакоенасць, расцэньваючы такія вучэнні як чарговую акцыю запалохвання і дэманстрацыі сілы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў