Паміж Ізраілем і Палестынай пачалася 72-гадзінная гуманітарная паўза


Чарговае замірэнне прадугледжвае двухбаковыя перамовы егіпецкай ініцыятывы ў Каіры, якая накіравана на неадкладнае спыненне кровапраліцця. Патрабаванні палестынцаў застаюцца ранейшымі – поўны вывад ізраільскай арміі з тэрыторыі Газы, спыненне блакады сектара ды адкрыццё прапускных пунктаў на мяжы.

У сілу ўступіла 72-гадзіннае гуманітарнае спыненне агню паміж Ізраілем і Палестынай паводле плану Егіпту – без папярэдніх умоў. Усе вядомыя 32 тэрарыстычныя наступальныя тунэлі, якія вялі на тэрыторыю Ізраіля, былі падарваны і знішчаны. Такім чынам, адна з галоўных мэтаў контртэрарыстычнай аперацыі выкананая, паведамляе камандаванне Арміі абароны Ізраіля. Афіцыйнаму пачатку замірэння папярэднічалі масіраваныя ракетныя і мінамётныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі.

«Неразбуральная скала» пачалася 7 ліпеня і была ініцыяваная ў адказ на ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі з боку ісламістаў. Гэта самае кровапралітнае супрацьстаянне за восем гадоў праўлення ў Газе баевікоў «Хамас». Канфлікт забраў жыцці 64 ізраільскіх вайскоўцаў і 2 грамадзянскіх асобаў. З боку сектара Газа колькасць ахвяраў складае больш за 1800 чалавек. Траціна з іх – жанчыны і дзеці, якімі прыкрываюцца баевікі Хамасу. Верхаводы тэрарыстычнай арганізацыі па-ранейшаму хаваюцца ў бункерах.

Чытайце таксама: «Бамбіць дзяцей нельга»: падлетак з сектара Газа вядзе жывую трансляцыю абстрэлаў з Ізраілю



ДР, belsat.eu

Стужка навінаў