Груша з Вялікага Яблыка


Беларуская душа, аблічаная ў ангельскіх словах. Беларуска Наста Верцель, або – Груша, дала канцэрт у Менску, прыляцеўшы ў сталіцу з Нью-Ёрку, дзе яна жыве ўжо не першы год. Можа і не здарма дэбютны альбом, што паўстаў яшчэ ў нашых шыротах, называецца «Out of Place», што можна перакласці як «не на месцы» ці «не ў лад». Спявае Груша пераважна па-англійску.

{movie}Навіны культуры: Груша з Вялікага Яблыка |right|17773{/movie}

Наста Верцель (Груша), спявачка:

«Пакуль што атрымліваецца па-англійску, але я намагаюся пісаць і па-расейску. З мяне шмат ідзе песень на расейскай мове, але я не зусім упэўненая, што я буду з імі рабіць у Нью-Ёрку. Але яны любяць адну маю песню з альбому па-расейску, магчыма, таму, што не разумеюць, пра што там…».

Грушу параўноўваюць з Алінай Арловай, Zaz, Рэгінай Спектар і Торы Эймас. Як і тыя, яна спявае на сур’ёзныя тэмы.

Пасля летніх вакацыяў Наста вернецца ў Нью-Ёрк, да працы і мужа-беларуса. Аднак дапускае імавернасць, што калі-небудзь прыедзе жыць на радзіму.

Іншыя тэмы: у новым нумары «Макулатуры» сабраныя найлепшыя творы сучаснай славацкай прозы. Сяргей Бабкін, «Ногу свело», «Дельфин», «Нагуаль» ды іншыя выступілі на фестывалі «Дружба» ў Шаблях. Беларускія рок-музыкі выступілі супраць выкарыстання бомбаў.

Марына Вашкевіч

Стужка навінаў