15-гадовыя падлеткі ваююць на баку прарасейскіх тэрарыстаў (ВІДЭА)


Непаўнагадовых хлопцаў узялі на службу ў батальён «Восток» у Данецку.

Пра гэта ў сваім ЖЖ піша журналіст з Казані Мікіта Пярфільеў. Андрэй (на фота без балаклавы) распавёў журналісту, што ўжо прымаў удзел у баявых аперацыях. Цяпер хлопец выконвае функцыю інструктара ў лагеры навабранцаў для прарасейскіх баевікоў. Яго спецыялізацыя – «зачыстка» тэрыторыі і будынкаў у горадзе.

{movie}Непаўнагадовых хлопцаў узялі на службу ў батальён «Восток» у Данецку|right|17766{/movie}

Дзіцё ў размове з журналістам гаворыць прапагандысцкімі клішэ расейскага тэлебачання: «Мы тут абараняем свае дамы, а ва Украіне пачынаецца сапраўдны генацыд. …Калі мы не спынім хунты, то тут не будзе жыцця. Нам няма куды адступаць, таму мы будзем касцямі класціся».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў