«Я цалкам за Пуціна. Няправільна, што прэзідэнт вагаецца»


У Пінску ёсць людзі, якім больш адпавядае прэзідэнт Расеі, чым Аляксандр Лукашэнка.



З нагоды прызначаных перамоваў у Менску дзеля міру на Данбасе, карэспандэнты «Белсату» запыталі ў Пінску, як мясцовыя жыхары ацэньваюць пасярэдніцтва Беларусі ў расейска-ўкраінскім канфлікце.

{movie}Апытанне: Як ацэньваеце пасярэдніцтва Беларусі ў расейска-ўкраінскім канфлікце? |right|17714{/movie}

«Беларусі гэта не трэба, – выказаўся спадар. – Мы – самастойная дзяржава і ўмешвацца ў справы іншых, я лічу, не варта».

Іншы пінчук мяркуе, што пасярэднікам можна выступіць, каб «спыніць вайну, каб людзі не гінулі».

Адна са спадарыняў выказала падтрыманне прэзідэнту Расеі, папракнуўшы пры тым кіраўніка Беларусі ў ваганнях: «Я цалкам за Пуціна. Я яго цалкам падтрымліваю і пазіцыю ягоную я проста прымаю. Троху няправільна, на мой погляд, паводзіць сябе прэзідэнт (Беларусі – belsat.eu)», што ён туды, і сюды. Я за Расею, таму не хацелася б (пасярэдніцтва Беларусі – belsat.eu)».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў