Данецкія тэрарысты: «Яны вылецелі на аварыйках. ...Ну, нашы адкрылі агонь. Адно дзіця загінула» (АУДЫЁ)


Сталі вядомыя падрабязнасці абстрэлу аўтобусаў з дзецьмі, якіх эвакуявалі з дзіцячых дамоў Данбасу.

Чатыры аўтобусы, у якіх знаходзілася 60 дзяцей былі абстраляныя на ўчастку трасы Данецк-Валнаваха. Адно дзіця загінула. 10 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Дзяцей везлі ў Марыўпаль. Праезд аўтобусаў быў узгоднены з прадстаўнікамі «ДНР», – паведаміў 29 ліпеня ў сябе ў Facebook кіраўнік групы «Информационное сопротивление» Зміцер Тымчук. 30 ліпеня Служба бяспекі Украіны апублікавала перамовы данецкіх тэрарыстаў, якія праліваюць святло на гэты інцыдэнт.

Па версіі баевікоў аўтобусы ехалі на аварыйным святле. Інфармацыю пра калону аўтобусаў на блок-пасты тэрарыстаў ніхто не перадаў. У канцы размовы адзін з баевікоў просіць не паведамляць так званаму міністру абароны «ДНР» Ігару Сралкову пра забітае дзіця – «каб не хваляваўся».

{movie}Данецкія тэрарысты: «Яны вылецелі на аварыйках. …Ну, нашы адкрылі агонь. Адно дзіця загінула»|right|17712{/movie}

Чытай таксама: Экстрэмальны турызм: у зоне АТА пачалі праводзіць экскурсіі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў