Пуціну прапанавалі прысвоіць званне героя Расеі


З ініцыятывай выступілі журналісты з Далёкага Усходў.

Ліст з прапановай накіравалі ўва Усерасейскі народны фронт. Праз гэту арганізацыю журналісты звяртаюцца да спікера Дзярждумы Расеі Сяргея Нарышкіна і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Матвеенкі, – паведамляе «Эхо Москвы».

«Мы, грамадзяне Расіі, журналісты-Далёкаўсходнікі, выступаем з ініцыятывай аб прысваенні дзяржаўнай узнагароды Расейскай Федэрацыі Героя Расеі – вышэйшага звання за заслугі перад дзяржавай і народам – прэзідэнту Расейскай Федэрацыі Уладзімірў Уладзіміравічу Пуціну», – гаворыцца ў лісце.

Паводле расейскага заканадаўства званне «Героя Расеі» можна атрымаць за заслугі перад дзяржавай і народам, звязаныя са здзяйсненнем подзвігу. Такім подзвігам расейскія журналісты палічылі анексію ўкраінскай паўвыспы Крым.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў