У Менску закрылі беларускамоўную кнігарню «Галіяфы»


У Менску закрылі беларускамоўную кнігарню «Галіяфы», а разам з ёй і першую літаратурную кавярню, якая праіснавала менш за два тыдні.

Паводле намесніка дырэктара выдавецтва Аляксея Харужкі, «зачынілі ўвесь гандаль у будынку, дзе мясцілася кнігарня. Дзейнасць выдавецтва тут ні пры чым». На сваёй старонцы ў «Facebook’у» ён напісаў: «Пакуль кнігарня будзе працаваць толькі як офіс выдавецтва і шукаем на некаторы час альтэрнатыўныя бізнес-мадэлі. Як заўсёды нашыя кнігі можна набыць на выставе «Мір кніг» на Янкі Купалы. Спадзяемся, што на пачатку верасня кнігарня зноў пачне працаваць».

{movie}Культура: У Менску адчынілі першую літаратурную кавярню — пакуль з каваю на вынас |right|17711{/movie}

Урачыстае адкрыццё кнігарні адбылося 14 сакавіка ў будынку на вуліцы Валгаградскай, 6 (станцыя метро «Маскоўская»), дзе раней была паўзакінутая заводская прастора.

Стужка навінаў