Пугачову і патрыярха Кірыла забралі ў Нацгвардыю


Украінскія вайскоўцы зладзілі флэш-моб у адказ на ілжывы пост расейскай журналісткі.

«Народ, хто ездзіць цягнікамі і аўтобусамі ва Украіне, здымаюць з цягнікоў і адпраўляюць у Нацгвардыю». Такое паведамленне з’явілася на старонцы расейскай журналісткі каналу «Расея-24» Алены Кочкінай у «Facebook’у».

На паведамленне адрэагавалі не толькі тысячы звыклых карыстальнікаў, але і непасрэдна самі вайскоўцы. Ад імя суполкі Нагвардыі ў інтэрнэце з’явілася адпаведная заява: «Увага! Важная аб’ява! У сувязі з распаўсюджваннем інфармацыі пра тое, што Нацгвардыя здымае людзей з цягнікоў, заяўляем, што ў нас сканчаюцца здымацелі людзей з цягнікоў у Нацгвардыю, і мы абвяшчаем новы набор. А таксама просім усіх грамадзянаў самастойна здымацца ў Нацгвардыю!».

Пазней на старонцы Нацгвардыі з’явілася фатаграфія натоўпу на кіеўскім вакзале, а таксама здымак патрыярха Кірыла і спявачкі Алы Пугачовай, якія раней прыязджалі ва Украіну на цягніках: «А вось нарэшце і першыя фотаздымкі тых, каго знялі з цягнікоў у Нацгвардыю. На першай фатаграфіі відаць, што мы проста оптам знялі ўсіх людзей з усіх цягнікоў у Кіеве адразу ў Нацгвардыю. А потым ужо пад’ехала Пугачова і Кірыл. Таксама знялі… Наступная – начная аблава».

ДР, belsat.eu паводле tsn.ua

Стужка навінаў